БЕЛ Ł РУС

У Літве забароняць паведамляць пра спосаб самагубства

11.09.2018 / 13:59

Nashaniva.com

У аўторак Сейм прыняў папраўкі да закона аб інфармаванні грамадства, дапоўніўшы яго палажэннем пра тое, што пры паведамленні пра самагубства або спробе скончыць жыццё самагубствам нельга публікаваць інфармацыю аб матывах, сродках і спосабах самагубства або яго спробы, піша Delfi.

У законе аб інфармаванні грамадскасці да гэтага часу прадугледжвалася, што аўтары публічнай інфармацыі абавязаны абараняць і паважаць права чалавека на прыватнасць у выпадку смерці і хваробы, не згадваць асабістыя дадзеныя пры публікацыі паведамленняў пра самагубствы або іх спробах, а правілы ілюстрацыі інфармацыі пра самагубства ўстанаўлівае Кодэкс этыкі інфармавання грамадскасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула