БЕЛ Ł РУС

Нацбанк: У Беларусі няма фінансавага крызысу

17.11.2008 / 15:36

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў сёньня на прэс‑канфэрэнцыі начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў.

Банкаўская сыстэма Беларусі ва ўмовах сусьветнага фінансавага крызысу працуе стабільна. Пра гэта паведаміў сёньня на прэс‑канфэрэнцыі начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў.

«Крызыс — гэта калі няма чым плаціць, калі банкрутуюць банкі, сьпісваюцца велізарныя фінансавыя страты. Такога ў Беларусі не адбываецца, значыць і няма фінансавага крызысу», — цытуе ягоныя словы БЕЛТА.

Інтэрфакс ж падкрэсьлівае, што Драздоў, усё ж сказаў наступнае:

крызысу няма, але ёсьць цяжкасьці, зьвязаныя з сусьветным фінансавым крызысам.

Прадстаўнік Нацбанку таксама адзначыў, што на сённьняшні дзень беларускія банкі не панесьлі прамых стратаў у адрозьненьне ад 1998 г., існуе дастатковы памер золатавалютных рэзерваў.

«У гэты крызыс мы ўвайшлі зусім у другой сытуацыі, таму і глядзім у будучыню з аптымізмам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула