БЕЛ Ł РУС

Сто лят табе, дружа!

17.11.2008 / 19:18

Nashaniva.com

Кракадзіл Робін з Гарадзенскага заапарку адзначыў 55‑годзьдзе жыцьцядзейнасьці.

55 гадоў споўнілася кракадзілу Робіну з Гарадзенскага заапарку. Кракадзіл‑доўгажыхар быў калісьці прывезены ў Гродна з Кітая, расказала карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы Цэліна Пагерыла.

Знамянальна, што рэптылія за ўвесь час знаходжання ў заапарку на абслугоўваючы персанал ні разу не нападала. А з узростам кракадзіл і наогул стаў спакойным. Праўда, незадаволенасць у яго выклікае, калі людзі стукаюць па шклу тэрарыума. У такіх выпадках кракадзіл становіцца на ўсе чатыры лапы, надзімаецца і гучна рыкае.

Працаваць з ім нястрашна, хоць спакой і нерухавасць кракадзілаў могуць быць падманлівымі, адзначыла субяседніца.

У дзень нараджэння Робіна пачаставалі сырой ялавічнай выразкай. Мясам ён і корміцца. З’ядае звычайна каля 500 г штодзённа.

Старажыл заапарку мала рухаецца і, як правіла, ляжыць у сваёй ваннай і праз шкло назірае за наведвальнікамі заапарку, сказала Цэліна Пагерыла.

БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Кракадзіл сказаў: "Дзякуй"

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула