БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску падчас рамонту водаправоду загінуў 40-гадовы рабочы

13.09.2018 / 13:20

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай 13 верасня на выездзе з праезду Стары горад на вуліцу Мірашнічэнка, там здарылася аварыя: парыў водаправода, паведамляе тэлекампанія Ранак.

Каля 9 раніцы прыехала рамонтная брыгада цэха ВКГ. Адзін з работнікаў спусціўся ў калодзеж, каб перакрыць засаўку. Там яму стала дрэнна. Калегі дасталі яго, выклікалі «хуткую дапамогу», але медыкі не паспелі - мужчына памёр да іх прыезду.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула