БЕЛ Ł РУС

Стоп-дыскрымінацыя: на міжнародных аўтобусах дазволілі пісаць маршрут па-беларуску

13.09.2018 / 15:16

БЮ

Фота domovita.by

Уступілі ў сілу новыя Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў.

У ранейшай рэдакцыі дакумента існаваў такі пункт:

«Інфармацыя на ўказальніках маршруту аўтобусаў, якія выкарыстоўваюцца для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных злучэннях, павінна быць на дзвюх мовах — рускай і мове дзяржавы пункту маршруту».

Іншымі словамі, раней на аўтобусе павінна было дублявацца па-руску і па-нямецку «Минск — Мюнхен» і «Minsk — München».

Цяпер жа патрабаванні да моваў зніклі. Перавозчыкі могуць пісаць інфармацыю па-беларуску ці на любой іншай мове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула