Грыгарыянскія Каляды будзем сьвяткаваць чатыры дні
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў сьнежні і студзені. Такое рашэньне прыняў Савет міністраў.
Працоўны дзень зь пятніцы 26 сьнежня пераносіцца на суботу 20 сьнежня.
Такім чынам каталікі і пратэстанты будуць сьвяткаваць Божае нараджэньне чатыры дні: з 25 па 28 сьнежня (чацьвер — нядзеля).
Яшчэ адзін працоўны дзень пераносіцца зь пятніцы 2 студзеня на суботу 10 студзеня 2009 году. Такім чынам будуць выходныя чатыры дні: з 1 студзеня па 4 студзеня (чацьвер — нядзеля).
Іншым арганізацыям даецца права з улікам спэцыфікі вытворчасьці (работы) ажыцьцяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасьці з заканадаўствам, дадае БЕЛТА.
Ілюстрацыя з wordpress.com