БЕЛ Ł РУС

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які паказваў у грамадскім транспарце геніталіі ФОТА

14.09.2018 / 16:24

Nashaniva.com

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска шукаюць мужчыну за хуліганскія дзеянні (дэманстрацыя палавых органаў) у грамадскіх месцах Мінска, у тым ліку ў грамадскім транспарце. Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва.

На выгляд мужчыну 25-28 гадоў, рост 175-180 см, хударлявага целаскладу. Быў апрануты ў куртку чорнага колеру, чорную майку з надпісам белага колеру, сінія джынсы, сумку чорнага колеру праз плячо, цёмны абутак спартыўнага тыпу.

Пры наяўнасці якой-небудзь інфармацыі просьба звяртацца ў Ленінскае РУУС асабіста альбо па тэлефонах (029) 669-49-32, (044) 516-63-07, (029) 614-52-32 або 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула