БЕЛ Ł РУС

У Рызе рускія пратэставалі супраць пераводу школ на латышскую мову

15.09.2018 / 19:56

На арганізаванае ў Рызе Рускім саюзам Латвіі (РСЛ) шэсце ў абарону рускіх школ у суботу, 15 верасня, сабраліся каля 2500 чалавек.

Некаторыя з удзельнікаў шэсця трымалі ў руках сцягі РСЛ і плакаты на латышскай і рускай мовах з лозунгамі ў абарону рускай мовы і яе выкарыстання ў навучальных установах.

За парадкам на мерапрыемстве сачылі паліцэйскія.

Як заяўляе РСЛ, поўны перавод навучання на латышскую мову не толькі істотна панізіць узровень ведаў і павысіць узровень стрэсу ў дзяцей, але і прывядзе да змяншэння цікавасці да вучобы.

РСЛ лічыць, што сапраўднай мэтай рэформы адукацыі з'яўляецца «поўная дэградацыя і асіміляцыя рускага грамадства», рэформа прывядзе да абвастрэння міжэтнічных канфліктаў у грамадстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула