БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі: Ракета, якая збіла «Боінг» над Данбасам, належала Украіне

17.09.2018 / 12:31

Unian.net

Кіраўнік галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны Расіі генерал-лейтэнант Мікалай Паршын на брыфінгу для журналістаў заявіў, што ракета, якая збіла летам 2014 года Boeing 777 у небе над усходам Украіны, была зроблена на далгапрудненскім прадпрыемстве ў 1986 годзе і прызначана для ЗРК «Бук». Гэта ўдалося ўстанавіць з нумара ракеты.

Прадстаўнік Мінабароны дадаў, што дакументацыя на гэтую ракету да гэтага часу захоўваецца на гэтым прадпрыемстве.

Паводле яго слоў, 29 снежня 1986 ракета была адпраўлена ў вайсковую часць 20152, там ракета была атрыманая. Брыгада ўваходзіла ў склад Прыкарпацкай ваеннай акругі ў Цярнопальскай вобласці Украінскай ССР. Пасля распаду Савецкага Саюза ракета з тэрыторыі Украіны не выводзілася, дадаў Паршын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула