БЕЛ Ł РУС

БПС-Сбербанк плануе за год укараніць аплату картай у наземным транспарце Мінска

20.09.2018 / 09:01

Nashaniva.com

За год БПС-Сбербанк плануе ўкараніць тэхналогію аплаты праезду у наземным транспарце Мінска з дапамогай бескантактавых картак, распавялі ў фінустанове, піша Tut.by.

Магчымасць аплаты бескантактавы картай з'явілася ў мінскім метро год таму. У сераду ў БПС-Сбербанку заявілі, што іх патэнцыял дазваляе маштабаваць праект на наземны транспарт ужо да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Плаціць можна будзе карткай любога банка або з дапамогай смартфона з тэхналогіяй NFC.

А вось у «Сталічным транспарце і сувязі» каментуюць гэтае пытанне стрымана. Кажуць, што на наземным транспарце пакуль няма тэхнічнай магчымасці рэалізаваць падобны праект па аплаце картамі, паколькі адсутнічае анлайн-злучэнне з банкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула