БЕЛ Ł РУС

Асад выказаў спачуванні Пуціну праз два дні пасля крушэння Іл-20 у Сірыі

20.09.2018 / 09:43

Nashaniva.com

flickr.com

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад накіраваў тэлеграму ў адрас Уладзіміра Пуціна са спачуваннямі з прычыны крушэння расійскага Іл-20 у Сірыі.

«Ад імя сірыйскага народа выказваю самыя глыбокія спачуванні ў сувязі з крушэннем расійскага самалёта ў Міжземным моры, якая прывяла да гібелі расійскіх герояў, якія выконвалі высакародныя задачы па барацьбе з тэрарызмам у Сірыі», - цытуе тэкст паслання сірыйскае агенцтва SANA.

Адказнасць за тое, што адбылося, сірыйскі лідар усклаў на Ізраіль, які «як заўсёды выкарыстоўваў самыя брудныя сродкі для дасягнення сваіх нізкіх мэтаў і ажыццяўлення агрэсіі ў рэгіёне».

У выніку крушэння загінулі 15 расійскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула