БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі: На сірыйскай СПА, якая збіла Іл-20, адсутнічала сістэма «свой-чужы»

20.09.2018 / 13:03

Nashaniva.com

Сірыйскі комплекс супрацьпаветранай абароны, які збіў самалёт Іл-20, не быў абсталяваны расійскай сістэмай дзяржаўнага апазнавання «свой-чужы».

Такія сістэмы не усталёўваюць на экспартаванае ўзбраенне, у тым ліку на тое, што паставілі Сірыі, паведаміў прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў. Сістэма аб'ядноўвае толькі расійскія самалёты і комплексы СПА.

Канашэнкаў таксама назваў «дылетанцкімі фантазіямі» развагі «псеўдаэкспертаў», якія дапусцілі, што расейскі Іл-20 збілі з-за адмовы сістэмы «свой-чужы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула