БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ляціць у Сочы для сустрэчы з Пуціным сам-насам

20.09.2018 / 14:14

Nashaniva.com

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка 20-21 верасня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Плануецца, што ў Сочы 21 верасня адбудуцца беларуска-расейскія перамовы на найвышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце сам-насам.

На парадак дня будзе вынесена актуальная тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула