БЕЛ Ł РУС

Патрыярх Кіеўскі ўхіліўся ад адказу на пытанне, што будзе з БПЦ у выніку аўтакефаліі Украіны

20.09.2018 / 15:08

Nashaniva.com

У інтэрв'ю з патрыярхам Кіеўскім і ўсёй Русі-Украіны, прадстаяцелем Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Філарэтам галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эха Масквы» Аляксей Венядзіктаў закрануў пытанне і беларускай аўтакефаліі. 

Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны, прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Філарэт.

Венядзіктаў: Скажыце, можа быць, вы ведаеце (такое крыху ўбок пытанне), а што з Беларуссю адбываецца? З Беларускай праваслаўнай царквой? Я пытаюся: яны ж таксама будуць займаць пазіцыю ў сувязі з украінскай аўтакефаліяй.

Філарэт: Яны з'яўляюцца складовай часткай Маскоўскага патрыярхату.

Венядзіктаў: І не хочуць аўтакефаліі?

Філарэт: Хочуць, не хочуць… Але пакуль іх патрыярх — Маскоўскі патрыярх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула