Новы дызайн сайта life:) выклікаў гарачае абмеркаванне ў байнэце
а вам падабаецца?
Мабільны аператар life:) абнавіў дызайн сайта, каб ён адпавядаў новаму візуальнаму стылю кампаніі. Цяпер фірмовыя колеры — сіні і жоўты.
Так выглядае галоўная старонка абноўленага сайта. Каб перайсці, націсніце на скрыншот.
Як тлумачаць стваральнікі сайта, у дызайн закладзена канцэпцыя разбурэння стэрэатыпаў і стварэння іміджу дынамічнай і аптымістычнай кампаніі.
Праўда, у сацсетках водгукі падзяліліся. Некаторыя карыстальнікі ўхваляюць смеласць, а некаторыя мяркуюць, што гэта ўсяго толькі піяр-ход кампаніі, і неўзабаве з'явіцца больш стрыманая версія сайта. Хапае і адмоўнага фідбэку.
А як вам новы сайт аператара? Пішыце ў каментарах!