БЕЛ Ł РУС

Тэрэза Мэй: Перамовы з ЕС па Brexit — у тупіку

21.09.2018 / 21:53

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што перамовы з Еўрасаюзам па Brexit зайшлі ў тупік, паведамляе Reuters.

Як заявіла Мэй, адхіляць прапановы іншага боку без дэталёвага тлумачэння і сустрэчных прапаноў недапушчальна.

На саміце ў Аўстрыі 20 верасня лідары ЕС адхілілі план Мэй, адзначыўшы, што яна павінна пайсці на саступкі па гандлі і мытных пагадненнях па мяжы Вялікабрытаніі з Ірландыяй. Пасля саміту старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск сказаў Мэй, што яе план па Brexit у існуючай форме не будзе працаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула