БЕЛ Ł РУС

Беларусы выйгралі рэкордны тэндар на рамонт дарог ва Украіне

23.09.2018 / 11:23

Nashaniva.com

Служба аўтамабільных дарог Кіеўскай вобласці 19 верасня па выніках тэндара замовіла беларускаму Будаўніча-мантажнаму трэсту (БМТ) №8 бягучы сярэдні рамонт аўтадарогі М-05 Кіеў-Адэса на суму 695 мільёнаў грыўняў ($24,8 мільёна), паведамляе ўкраінскае выданне Наші гроші.

Фота: tOrange.biz.

БМТ №8 уваходзіць у беларускі дзяржаўны холдынг Белаўтадар. З ліпеня 2017 году разам з аблаўтадарамі з Брэста, Гомеля і Гродна трэст выйграў шэраг тэндараў ва Украіне на 1,33 мільярда грыўняў ($47 мільёнаў), з якіх гэты — самы вялікі.

Таксама беларусы неаднаразова скардзіліся на ўмовы дарожных тэндараў розных заказчыкаў, якія робяць немагчымым іх удзел у таргах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула