БЕЛ Ł РУС

Украінскае міністэрства ацэніць маёмасць Маскоўскага патрыярхата

23.09.2018 / 14:56

Nashaniva.com

Міністэрства культуры Украіны стварыла камісію па ацэнцы кошту маёмасці Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, паведамляе DW.

Кіева-Пячэрская лаўра. Фота: Wikimedia Commons.

Копію адпаведнага дакумента ўжо атрымаў Інфармацыйна-асветніцкі аддзел УПЦ МП.

У аддзеле занепакоеныя з-за гэтай ініцыятывы.

Прадстаўнікі УПЦ МП адзначылі, што падобныя дзеянні дазваляюць «сумнявацца ў запэўненнях кіраўніцтва ўкраінскай дзяржавы аб недапушчэнні ціску на вернікаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула