БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску пяцігадовы хлопчык засунуў галаву ў металічныя парэнчы каля крамы і не здолеў дастаць

24.09.2018 / 11:51

Nashaniva.com

Скрыншот з відэа МНС

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 14.55 каля крамы на вуліцы Сацыялістычная, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што хлопчык 2013 года нараджэння прасунуў галаву паміж металічнымі парэнчамі і самастойна выцягнуць галаву не змог.

Работнікамі МНС пры дапамозе ручной гідраўлічнага інструмента дзіця вызвалілі, і, пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі, ён быў адпушчаны дадому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула