БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер трапіў у жняярку камбайна на кукурузным полі і загінуў

24.09.2018 / 19:11

Nashaniva.com

У Быхаўскім раёне ў жняярку камбайна, які ўбіраў кукурузу, трапіў мужчына. Ён памёр, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: sk.gov.by.

Увечары 21 верасня на полі каля вёскі Дабужа Быхаўскага раёна ішла ўборка кукурузы. Трактарыст-машыніст смяротна траўмаваў жняяркай камбайна 82-гадовага мясцовага жыхара.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «прычыненне смерці па неасцярожнасці». Следчыя працягваюць высвятляць абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула