БЕЛ Ł РУС

Жыхару Баранавіч разам з пяском для будаўнічых работ прывезлі бомбу

24.09.2018 / 21:53

Мужчына ў Баранавічах замовіў пясок, які даставілі з кар'ера.

Праз два тыдні мужчына стаў разраўноўваць пясок, убачыў контуры металічнага прадмета і выклікаў міліцыянераў. Яны звярнуліся ў вайсковую часць 7404.

— 21 верасня наша сапёрна-піратэхнічная група выязджала на вуліцу Фралянкова. Там мы выявілі фугасна-аскепкавую авіяцыйную бомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны, — распавялі Intex-press у вайсковай часці 7404.

Бомба была вывезена на палігон, дзе яе знішчылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула