БЕЛ Ł РУС

Абрамовіч гатовы прадаць «Чэлсі» за 3 мільярды фунтаў

25.09.2018 / 13:03

Nashaniva.com

Wikimedia Commons

Уладальнік «Чэлсі» Раман Абрамовіч можа прадаць клуб. Як паведаміла Bloomberg крыніца, знаёмая з сітуацыяй, расійскі мільярдэр гатовы прадаць каманду за 3 мільярды фунтаў, піша Tribuna.com.

Раней Абрамовіч адхіліў прапанову найбагацейшага чалавека Вялікабрытаніі Джыма Рэткліфа, які прапаноўваў за клуб 2,3 мільярда фунтаў.

Улетку ў брытанскай прэсе з'явілася інфармацыя, што Абрамовіч наняў інвестыцыйны банк для разгляду пытання продажу «Чэлсі». У клубе інфармацыю абверглі.

Бізнэсмэн купіў «Чэлсі» ў 2003 годзе за 140 млн фунтаў. За гэты час клуб выйграў пяць чэмпіянатаў, пяць Кубкаў і два Суперкубкі Англіі, тры Кубкі лігі, Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы.

Нагадаем, што «Чэлсі» з'яўляецца супернікам БАТЭ ў Лізе Еўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула