БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка 27 верасня паляціць у Таджыкістан

25.09.2018 / 15:13

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 27 верасня накіруецца з рабочым візітам у Рэспубліку Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Перамоўная частка саміта будзе ўключаць у сябе пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным фарматах. Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні як па пытаннях бягучай дзейнасці Садружнасці, так і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах па ключавых напрамках.

Чакаецца таксама, што на палях саміту ў Душанбэ Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перамоваў з замежнымі лідарамі па позвах дня двухбаковага супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула