БЕЛ Ł РУС

Каталіцкая царква Германіі папрасіла прабачэння за сэксуальны гвалт у дачыненні да тысяч дзяцей

25.09.2018 / 16:25

Nashaniva.com

Кіраўнік каталіцкай царквы ў Германіі кардынал Рэйнхард Маркс прынёс прабачэнні за тое, што тысячы дзяцей сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку прадстаўнікоў духавенства, перадае Reuters.

Рэйнхард Маркс, фота: Wikimedia Commons.

«Занадта доўга мы ў Касцёле адварочваліся, адмаўлялі, хавалі і не хацелі, каб гэта было праўдай», — заявіў Маркс, які з'яўляецца старшынёй Канферэнцыі нямецкіх каталіцкіх біскупаў.

Раней нямецкі часопіс Der Spiegel апублікаваў вынікі даследавання, згодна з якімі ў Германіі ў перыяд з 1946 па 2014 гады 1670 прадстаўнікоў каталіцкага духавенства здзяйснялі дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да 3677 непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула