БЕЛ Ł РУС

На Генасамблеі ААН Парашэнка выпадкова зайшоў у пакой да міністра Лаўрова

26.09.2018 / 6:27

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая праходзіць у Нью-Ёрку, выпадкова зайшоў у перамоўны пакой расійскай дэлегацыі, дзе знаходзіўся міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Парашэнка прабыў у гэтым пакоі каля 15 секунд, пасля чаго выйшаў з яго і накіраваўся ў залу пасяджэнняў. Аднак адзін з журналістаў паспеў задаць яму пытанне, якое тычылася прапановы размясціць міратворцаў на Данбасе.

Парашэнка не стаў адказваць, кінуўшы, што «ніякіх адказаў расійскім СМІ, вы — фэйкньюс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула