БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыі падаражэла мяса. Упершыню за чатыры гады

26.09.2018 / 11:39

Nashaniva.com

Па дадзеных даследчага эканамічнага цэнтра Pellervo, кошт прадуктаў харчавання ўпершыню за доўгі час вырас у Фінляндыі і будзе расці і ў наступным годзе. У гэтым годзе, паводле прагнозаў, рост складзе 1,9 працэнта, у наступным - 2,2%. Аналагічная тэндэнцыя назіраецца на ўсёй тэрыторыі ЕС, паведамляе yle.fi.

Цэны павышаюцца на ўсе асноўныя катэгорыі прадуктаў. Мяса ў гэтым годзе падаражэла ўпершыню пасля чатырохгадовага падзення цэнаў. У пачатку гэтага года рэзка павысілася цана на малочныя прадукты.

Рост цэнаў выкліканы ў першую чаргу павышэннем расходаў на вытворчасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула