БЕЛ Ł РУС

17-гадовага наркагандляра з Брэста затрымалі, калі ён набываў пісталет

26.09.2018 / 13:19

nn.by

Хлопец зарабляў продажам спайсаў і гашышу, паведамляе sb.by.

Кліентамі была моладзь. Хлопец вырашыў набыць пісталет для «ўласнай бяспекі». Але не атрымалася. Падчас здзелкі яго і прадаўца затрымала міліцыя. Канфіскавалі пісталет ТТ і дзве абоймы да яго.

Акрамя таго, следства высветліла, што ў верасні хлопец прадаў 9,5 грама гашышу. Цяпер на яго завялі крымінальную справу як за незаконныя дзеянні са зброяй, так і за гандаль наркотыкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула