БЕЛ Ł РУС

У Мінску эвакуявалі Савецкае РУУС з-за падазроных торб

26.09.2018 / 16:31

Nashaniva.com

Таксіст прывёз забытыя пасажырам падазроныя торбы ў Савецкае РУУС сталіцы, іх правяралі сапёры, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Таксіст прыехаў за кліентам, каб адвезці яго ў аэрапорт. Ён загрузіў вялікія сумкі пасажыра ў багажнік. Калі таксі прыехала ў аэрапорт, пасажыр папрасіў кіроўцу пачакаць і пайшоў мяняць грошы — у яго не было беларускіх рублёў, каб расплаціцца. Свае рэчы ён пакінуў у багажніку машыны. Праз працяглы час мужчына не вярнуўся.

Таксіст прывёз падазроныя сумкі ў Савецкае РУУС Мінска. Супрацоўнікі ачапілі будынак, эвакуіравалі людзей і выклікалі брыгаду сапёраў. Сумкі агледзелі, выбуховых прылад там не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула