БЕЛ Ł РУС

У Туркменістане адменяць бясплатныя камунальныя паслугі

26.09.2018 / 19:13

Nashaniva.com

З 1 студзеня 2019 года ў Туркменістане перастануць бясплатна забяспечваць насельніцтва электраэнергіяй, газам, пітной вадой і сталовай соллю, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Туркменістана.

Робіцца гэта «ў мэтах працягу развіцця свабодных рынкавых адносін у эканоміцы Туркменістана».

У дакуменце не ўстаноўлены кошт гэтых паслуг, аднак адзначана, што тарыфы на газ, ваду і электрычнасць будуць ільготнымі.

Газ, вада, электрычнасць і соль былі бясплатнымі для насельніцтва з 1992 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула