БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне працаваў нелегальны трубаправод, які забяспечваў вадой завод у Крыме

26.09.2018 / 22:00

Nashaniva.com

СБУ выкрыла ў Херсонскай вобласці нелегальны трубаправод, праз які забяспечваўся вадой хімзавод «Тытан» у горадзе Армянск у акупаваным Крыме. Пра гэта паведамляе пракуратура Крыма, падкантрольная Украіне.

Свідравіна была знойдзена за 15 метраў ад лініі размежавання з акупаваным паўвостравам.

Магутнасць трубаправода складае 250 кубаметраў вады ў гадзіну.

Фота: пракуратура Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула