МВФ паставіў Украіне чатыры ўмовы
Украіна вядзе перамовы з Міжнародным валютным фондам (МВФ) аб новай, больш кароткай праграме супрацоўніцтва — stand-by. Фінансавая арганізацыя выставіла дзяржаве чатыры ўмовы для атрымання новага крэдыта. Пра гэта паведамляе мясцовая «Эканамічная праўда» са спасылкай на свае крыніцы.
Як адзначае выданне, падчас знаходжання місіі МВФ ва Украіне з 6 па 19 верасня дамовіцца аб праграме не ўдалося, але абмеркаванні працягваюцца.
Крыніцы сцвярджаюць, што ўкраінскі бок змог узгадніць з крэдыторам пытанне павышэння цаны на газ — кошт паліва ў краіне павінен вырасці на 23%. Гэта першая ўмова, аб якой МВФ казаў і раней.
Другая тычыцца антыкарупцыйнай рэформы. Фонд рэкамендуе пераразмеркаваць функцыі па праверцы электронных дэкларацый паміж рознымі органамі на карысць Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро.
Трэцяя ўмова звязана з бюджэтам. Па дадзеных газеты, МВФ патрабуе ад уладаў прынятага фінансавага плана, але ён да гэтага часу не зацверджаны.
Нарэшце, чацвёртая ўмова, якая можа быць уключана ў stand-by, — рэформа дзяржаўнай фіскальнай службы.
Праграма прадугледжвае транш у 5—6 мільярдаў даляраў і разлічана на 12—15 месяцаў. Гэтая крэдытная сістэма дзейнічае з 1952 года, яна створаная для дапамогі ў пераадоленні крызісных сітуацый.