БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эквадора — Мадуру: Ваш крызіс — рэальнасць, а не выдумка суседзяў

27.09.2018 / 9:6

Nashaniva.com

Прэзідэнт Эквадора Ленін Марэна заклікаў свайго венесуэльскага калегу Нікаласа Мадуру прызнаць, што крызіс у гэтай паўднёваамерыканскай краіне — рэальнасць, а не выдумка з боку яго палітычных праціўнікаў. Такую заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў у сераду ў інтэрв'ю тэлекампаніі CNN пасля ўдзелу ў 73-й сесіі Генасамблеі ААН, паведамляе ТАСС.

«Я хачу падкрэсліць неабходнасць папрасіць прэзідэнта Мадуру і яго ўрад усвядоміць рэальнасць. Трэба перастаць гаварыць, што [бягучая сітуацыя] звязаная з палітычнымі супернікамі, з тактыкай маніпуляцыі з боку [іншых] урадаў. Не, існуе сур'ёзны палітычны крызіс, сур'ёзны сацыяльны крызіс», — сказаў Марэна.

У апошнія гады Венесуэла сутыкнулася з гіперінфляцыяй, дэвальвацыяй нацыянальнай валюты і дэфіцытам тавараў першай неабходнасці і лекаў. Цяжкая сітуацыя змушае шматлікіх жыхароў краіны пакідаць радзіму. Паводле апошніх дадзеных ААН, з краіны з'ехалі каля 2,3 млн чалавек, у асноўным у Калумбію, Эквадор, Перу і Бразілію.

Улады Венесуэлы адмаўляюць наяўнасць гуманітарнага крызісу ў краіне. На думку выканаўчага віцэ-прэзідэнта рэспублікі Дэльсі Радрыгес, гаворка ідзе пра «нармальныя міграцыйныя плыні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула