БЕЛ Ł РУС

Як будзе выглядаць пляцоўка каля Палаца спорту ФОТЫ

27.09.2018 / 9:26

Nashaniva.com

вам падабаецца?

У сераду на архітэктурна-горадабудаўнічай радзе пры галоўным архітэктары Мінска прынялі канцэпцыю рэкламнага афармлення праспекта Пераможцаў. Акрамя таго, праекціроўшчыкі паказалі, як кардынальна хочуць змяніць пляцоўку ля Палаца спорту. Гэтую ідэю рада таксама ўхваліла, піша Tut.by.

Праекціроўшчыкі паспрабавалі комплексна зірнуць на рэкламнае афармленне магістралі, таму падзялілі ўсё інфармацыйнае напаўненне на тры тыпы: рэклама, карысная інфармацыя і інфармацыя для кіроўцаў. Далей яны размеркавалі гэтыя інфармацыйныя аб'екты ад Нямігі да кальцавой у раёне аквапарку.

Але большую цікавасць прадстаўляе ўчастак ад Багдановіча да Мельнікайце, на якім аўтары стварылі не рэкламную, а архітэктурна-горадабудаўнічую канцэпцыю.

Як распавядаюць аўтары, яны вырашылі стварыць з гэтай пляцоўкі асяродак для адпачынку, якога тут пакуль няма. Для гэтага пляцоўка ля Палаца спорту павінна ператварыцца ў ландшафтны парк са сцэнай з экранам і зонай для мерапрыемстваў. А з Дома фізкультурніка прапануецца зрабіць музей горада, бо менавіта тут было Мінскае замчышча. Вось як гэта можа выглядаць

Уся гэтая тэрыторыя напаўняецца малымі архітэктурнымі формамі, створанымі ў тым ліку і бізнэсам як дадатковая плошча для рэкламы. Сама ж рэклама на гэтай плошчы павінна быць на вадкакрысталічных носьбітах і ўзаемадзейнічаць з гледачом.

Згодна з канцэпцыяй, больш актыўна задзейнічаецца і набярэжная. Перапад рэльефу дае магчымасць зрабіць тут вуліцу рамеснікаў і актыўную зону, кажуць аўтары.

Канцэпцыя закранае і процілеглы бок вуліцы, дзе таксама трэба змяніць рэкламнае афармленне і разбіць пешаходныя патокі.

Члены архітэктурна-горадабудаўнічага савета выказалі заўвагі. Вось парачка з іх:

- трэба менш рэкламы. Як мінімум варта прыбраць мультымедыйны экран на сцэне і іншыя буйныя канструкцыі, таму што гэта нагадвае дарогу ў аэрапорт;

- распрацоўка канцэпцыі павінна засноўвацца не на інтарэсах рэкламшчыкаў, а на жаданні фармаваць асяроддзе, у якое рэклама будзе ўпісвацца;

- калі будзе рэалізавана канцэпцыя, то наведвальнікам Палаца спорту няма куды будзе ставіць машыны. Знікне і месца для сельгаскірмашу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула