На вуліцы Багдановіча матацыкліст на «Хондзе» ўрэзаўся ў аўтамабіль «Хонда», а потым у тралейбус ФОТА
Аварыя адбылася 27 верасня, каля 09.00. Малады чалавек на матацыкле «Хонда» ехаў па вуліцы Багдановіча ў напрамку Нямігі ў другой паласе. Ён няправільна выбраў хуткасць руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Хонда», пасля чаго ўрэзаўся ў тралейбус, што ехаў у першай паласе.
У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ. Рух па вуліцы Багдановіча ў напрамку Нямігі ўскладнены.