БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўводзіцца начны сухі закон — у супермаркетах не будзе ні піва, ні гарэлкі

28.09.2018 / 09:53

БЮ

вы падтрымліваеце ідэю?

На тэрыторыі Мінска з 1 кастрычніка 2018 года ўводзіцца начны сухі закон. Адпаведная пастанова Мінгарвыканкама апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Штодня з 23:00 да 7:00 будзе забаронены продаж алкаголю, у тым ліку і піва. Такое абмежаванне ўведзена на год.

Моцны алкаголь можна будзе набыць толькі ў кафэ ці рэстаранах у разліў. А піва будуць прадаваць яшчэ ў спартыўных збудаваннях кшталту «Мінск-Арэны».

Прычына забароны — папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прафілактыка п'янства і алкагалізму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула