БЕЛ Ł РУС

Дзе ж мае грошыкі, дзе?

20.11.2008 / 15:37

Nashaniva.com

Больш за 5 млн. рублёў, якія магіляўчанка адправіла бандэрольлю ў Мазыр, не дайшлі да адрасата.

У Мазыры (Гомельская вобласць) распачата крымінальная справа паводле заявы мясцовай жыхаркі, якая не атрымала ад сяброўкі буйную суму грошай, адпраўленую ёй па пошце.

Як паведамілі БелаПАН у Мазырскім РАУС, сяброўка з Магілёва выслала мазыранцы каштоўную бандэроль з дакументамі, куды паклала 5,3 млн. рублёў. Атрымаўшы бандэроль, грошай мазыранка не знайшла, пры гэтым усе дакументы былі на месцы. Апрача таго, пакет важыў менш на некалькі грамаў, чым было ўказана ў квітанцыі адпраўніка.

Справа распачата на падставе часткі 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (патаемны крадзеж маёмасці).

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула