БЕЛ Ł РУС

Мінскае метро: Пасажыры маглі прыняць рыўкі пры счэпцы цягнікоў за сутыкненне

29.09.2018 / 12:47

Мінскі метрапалітэн больш падрабязна расказаў пра інцыдэнт, які адбыўся 28 верасня на перагоне паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Незалежнасці (Леніна)».

фота з Вікіпедыі

У каментары парталу TUT.BY прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб патлумачыў, што пасажыры маглі прыняць ўдары і рыўкі пры счэпцы асноўнага і дапаможнага саставаў за сутыкненне.

«Быў прызначаны дапаможны цягнік, які правёў счэпку для вываду няспраўнага цягніка з тунэля. Машыніст перайшоў на рэзервовую схему кіравання для самастойнага руху. Затым была праведзена расчэпка, і цягнік самастойна выехаў на станцыю «Плошча Леніна», — растлумачыў Андрэй Дроб.

Рух у метрапалітэне спыніўся ў 17:50, быў адноўлены ў 18:25.

Чытайце: «Было страшна!» На форумах абмяркоўваюць сутыкненне цягнікоў у мінскім метро

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула