БЕЛ Ł РУС

У Гродне жанчына паведаміла, што ліфт з дзецьмі зваліўся ў шахту. Прыехалі ўсе экстранныя службы

29.09.2018 / 18:44

Nashaniva.com

У пад'ездзе 16-павярховага дома па вуліцы Крамко ў Гродне зламаўся ліфт, калі ў ім ехалі дзве дзяўчынкі і хлопчык. Дзеці спускаліся на першы паверх, але ліфт, даехаўшы да нізу, раптам рэзка паехаў на 16-ы паверх. Малыя спалохаліся і сталі клікаць дапамогу.

Аднак, як піша «Гродзенская праўда», жыхарка дома спалохалася яшчэ мацней. Яна вырашыла, што кабіна ліфта звалілася ў шахту.

На выклік тэрмінова прымчаліся супрацоўнікі МНС, міліцыя, машына хуткай дапамогі, але трывога аказалася перабольшанай.

Ратавальнікі адкрылі дзверы ліфта і выпусцілі дзяцей на 16-м паверсе. Ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула