БЕЛ Ł РУС

У Расіі губернатар звольніў намесніка, выплаціў яму 23 аклады, а пасля зноў узяў на працу

29.09.2018 / 22:40

БЮ

У Расіі чарговы карупцыйны скандал. Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў звольніў з пасады выканаўцу абавязкаў віцэ-губернатара 60-гадовага Юрыя Агібалава. Матывацыя — сканчэнне тэрміну працоўнай дамовы.

Юрый Агібалаў.

Агібалаў адправіўся на пенсію па ўзросце, атрымаўшы належныя па рэгіянальным законе 23 (!) службовыя аклады. Акрамя таго, яму налічылі даплату да пенсіі — 75% ад сярэдняга штомесячнага заробку.

А праз два дні чыноўнік… зноў быў прызначаны на тую самую пасаду, прычым з павелічэннем заробку ўтрая!

Адметнасць сітуацыі ў тым, што юрыдычна ўсё было зроблена законна.

«Чалавек дасягнуў пенсійнага ўзросту. Чаму ён не можа атрымаць належныя выплаты?» — пракаментаваў сітуацыю губернатар Аляксандр Гусеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула