БЕЛ Ł РУС

Некалькі фанатаў украінскай «Ворсклы» прыйшлі на матч у майках з Гітлерам ФОТАФАКТ

1.10.2018 / 06:21

Nashaniva.com

Некалькі фанатаў ўкраінскага клуба «Ворскла» прыйшлі на матч чэмпіянату краіны з «Дзясной» у Чарнігаве ў футболках з выявай Адольфа Гітлера, паведамляе ўкраінская Трыбуна.

На майках вакол малюнка быў надпіс «Мой дедушка — австрийский художник». Усё гэта было паказана на ТБ.

«Ворскла» перамагла з лікам 2:0. У чэмпіянаце каманда займае чацвёртае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула