БЕЛ Ł РУС

Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі блакуюць дарогі

1.10.2018 / 11:11

Nashaniva.com

Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі праводзяць акцыі пратэсту ў першую гадавіну рэферэндуму аб незалежнасці - яны паведамляюць пра перакрыццё чыгуначнага высакахуткаснага паведамлення з Францыяй, блакуюць трасы ў Каталоніі, вуліцы ў Барселоне і іншых каталонскіх гарадах.

A Girona, vies tallades!!!!⛔️✊ pic.twitter.com/zWnGSzJ9NN

— CDR Palafrugell (@PalafrugellCdr) 1 октября 2018 г.

Сепаратысцкая радыкальная арганізацыя «Камітэты абароны рэспублікі» апублікавала ў Twitter фатаграфіі перакрытых чыгуначных шляхоў на вакзале ў Жыроне.

«Сёння TAV (высакахуткасныя цягнікі) не ездзяць. Затрыманае злучэнне з Францыяй», - напісана ў Twitter.

Акрамя таго, яны блакуюць трасу AP-7 у раёне Вандэлос і Аспіталэт дэ Інфант ў напрамку Тарагона. Перакрытыя таксама некалькі цэнтральных вуліцы Барселоны і Льейды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула