БЕЛ Ł РУС

Мінімальны заробак у Эстоніі павышаецца да 540 еўра

1.10.2018 / 11:26

Nashaniva.com

З наступнага года мінімальны заробак у Эстоніі вырасце з 500 да 540 еўра ў месяц — адпаведнай дамоўленасці дасягнулі Саюз працадаўцаў і Цэнтральны саюз прафсаюзаў, паведамляе Postimees.

Мінімальная пагадзінная стаўка складзе 3 еўра 21 цэнт.

Павышэнне мінімальнай зарплаты азначае рост звязаных з мінімалкай заробкаў і рост заробкаў як у прыватным, так і ў дзяржаўным сектары.

Пастанову яшчэ мусіць зацвердзіць урад.

Мінімальны заробак у Беларусі з 1 студзеня 2018 года складае 305 рублёў, што паводле сярэдняга курса з пачатку года гэта 127 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула