БЕЛ Ł РУС

У Гродне сын прывёў маму на дыскатэку — і так засмуціўся, што танцаў няма, што збіў ахоўніка

1.10.2018 / 13:12

Nashaniva.com

У гасцініцы «Турыст» на праспекце Янкі Купалы ў Гродне праходзяць дыскатэкі для тых «каму за 30». У мінулыя выходныя менавіта тут разгарэўся канфлікт паміж кампаніяй і ахоўнікам гасцініцы — апошні атрымаў траўмы. Прычына бойкі — танцаў у той дзень не было, што вельмі засмуціла некаторых гродзенцаў, паведамляе Tut.by са спаслкай на мясцовую міліцыю

Кампанія, якая складалася з жанчыны, двух яе сыноў і нявесткі, спытала ахоўніка, дзе ж музыка і весялосць.

Той адказаў — сёння не будзе. 29-гадоваму хлопцу здалося, што мужчына груба адказаў маці - і той ударыў ахоўніка ў твар. Мужчына ўпаў на бетонную падлогу, у яго - страсенне мозгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула