БЕЛ Ł РУС

У Крыме канфіскавалі наклад газеты, дзе расказваецца пра дом прапагандыста Кісялёва

1.10.2018 / 16:29

nn.by

Але цікава, што імя вядучага тэлеканала «Расія» Дзмітрыя Кісялёва ў артыкуле не называецца. Артыкул падаецца як гісторыя пра незвычайнае будаўніцтва.

Праўда, гэта не перашкодзіла цэнзуры. У выніку наклад газеты «Горад24» быў канфіскаваны, а ў электроннай версіі матэрыял знялі, паведамляе «Новая Газета».

Дом Кісялёва

Але тэкст артыкула ўсё ж можна адшукаць. У ім расказваецца, як заказчык выбачыў будаўнікам «касяк» коштам $45 тысяч.

Раней Дзмітрый Кісялёў казаў, што браў вялікі крэдыт на 10 гадоў, каб пабудаваць дом у Кактэбелі. Кошт дома ацэньваецца прыкладна ў 3 мільёны даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула