БЕЛ Ł РУС

Больш за 770 чалавек эвакуіравалі з гімназіі Фаніпаля праз пажар

1.10.2018 / 18:47

Nashaniva.com

Праз пажар, які пачаўся ў падвале, з гімназіі ў Фаніпалі эвакуіравалі больш за 770 чалавек, паведамляе МНС.

Ратавальнікі атрымалі сігнал пра дым з падвала навучальнага корпуса гімназіі на вуліцы Камсамольскай. Задымленне выявілі відавочцы.

Праз 4 хвіліны на месцы былі работнікі МНС. Яны сумесна з персаналам навучальнай установы эвакуіравалі 772 чалавекі — 712 дзяцей, 60 дарослых. Пацярпелых няма.

Пажар быў ліквідаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула