БЕЛ Ł РУС

Дзве крымінальныя справы распачалі супраць 55-гадовага гамельчука, які тры гады гвалтаваў сваю малалетнюю падчарку

1.10.2018 / 21:32

Мужчына сядзіць у СІЗА са жніўня, а крымінальныя справы супраць яго былі распачатыя на мінулым тыдні — 28 верасня.

Гамельчука аддалі пад варту пасля таго, як праваахоўным органам стала вядома, што, пачынаючы з 2015 года і па жнівень 2018 года ён сістэматычна гвалціў сваю падчарку. На момант гэтых дзеянняў ёй не было яшчэ і 14 гадоў.

Вядома, што гвалтаўнік і ахвяра пражывалі разам і ўсё здзяйснялася па месцы жыхарства — у Чыгуначным раёне Гомеля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула