БЕЛ Ł РУС

Міністр Малашка пра затрыманні медыкаў: Прычына — іх нясціпласць. Карупцыя ёсць на кожным узроўні

2.10.2018 / 11:07

Nashaniva.com

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка пракаментаваў масавыя затрыманні дактароў і чыноўнікаў у сферы медыцыны.

«Гэта для мяне стала абсалютнай нечаканасцю. І прычынай [затрыманняў] стала не вырашэнне нейкіх пытанняў у сферы прыняцця рашэнняў, а іх нясціпласць,

— патлумачыў ён журналістам падчас паседжання Палаты прадстаўнікоў. — 

Сёння мы працуем з падборам кадраў, мяняем сістэму закупак. З Міністэрствам антыманапольнага развіцця выпрацоўваем схему, якая мінімізуе карупцыйныя рызыкі».

Малашка расказаў, што вызваленыя са зняволення медыкі зноў просяцца на работу, «але ўжо проста дактарамі, а не кіраўнікамі».

«Я казаў і на нарадзе ў прэзідэнта, што ёсць пэўная віна кіраўніка ведамства, — прызнаўся Малашка. — Але што можна было б зрабіць, каб гэтага не адбылося? Карупцыя ёсць у кожным грамадстве і на кожным узроўні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула