БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі папярэдзілі пра моцны вецер у сераду і чацвер

2.10.2018 / 12:37

Nashaniva.com

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Фота Волі Афіцэравай

Раніцай і днём 3 кастрычніка ў многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

4 кастрычніка (чацвер) ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночным усходзе захаваецца вецер парывамі 15-20 м/с. У Мінску ў сераду і чацвер чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Таксама на сераду і чацвер прагназуюцца дажджы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула