БЕЛ Ł РУС

Бязмытны парог на пасылкі з-за мяжы могуць павялічыць да 200 даляраў

3.10.2018 / 08:29

Фота Аляксандра Васюковіча

Парог бязмытнага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях ў Беларусь можа быць павялічаны, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган у эфіры праграмы «Гутарка ў прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь-1».

«Ёсць прапанова павялічыць парог да 200 даляраў і 31 кілаграма. Цяпер прапрацоўваецца праект указа, які будзе ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы», - заявіў міністр.

З 14 красавіка 2016 года максімальная сума пасылак у Беларусі абмежаваная 22 еўра і 10 кілаграмамі у месяц (незалежна ад колькасці пакупак). За ўсё, што больш ліміту, трэба плаціць 30% з сумы перавышэння. Да таго ж дадаткова трэба заплаціць мытны збор у 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула