БЕЛ Ł РУС

Эрдаган: Дэмакратыя немагчымая з медыя

3.10.2018 / 19:09

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што «дэмакратыя немагчымая разам з медыя», паведамляе Hurriyet Daily News.

Фота: kremlin.ru.

Эрдаган адзначыў, што нават самымі магутнымі краінамі ў сучасным свеце кіруюць сродкі масавай інфармацыі, як паказалі яго апошнія паездкі ў ЗША і Нямеччыну.

«Для нас важна, як нас ацэньвае наш народ. Дэмакратыя ўпаўнаважана народам. Дэмакратыя ёсць, калі ёсць народ. Дэмакратыя немагчымая з медыя», — сказаў ён.

Па словах Эрдагана, добры палітык не можа праводзіць «здаровую палітыку», калі ён баіцца сродкаў масавай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула